Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вызваленне Беларусі

 

 

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Двума днямі раней на ўсіх чыгунках Беларусі пранёсся шквал «Рэйкавай вайны». За адну ноч партызаны і падпольшчыкі вывелі са строю ўсе чыгуначныя камунікацыі, паралізаваўшы тыл гітлераўскай арміі.

Аперацыя па вызваленні Беларусі пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. 3 ліпеня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца нашай рэспублікі Мінск. Кожны дзень прыносіў звесткі аб вызваленні ўсё новых гарадоў і вёсак.

Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.

Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.

Павел Максімавіч Арчакоў нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Сінія Ліпягі Ніжнедзевіцкага раёна Варонежскай вобласці. У 1939 г. закончыў 9 класаў Ніжнедзевіцкай школы, працаваў служачым. Марыў аб службе ў Чырвонай арміі. У пачатку 1940 г. напісаў ліст Наркому абароны СССР маршалу С. К. Цімашэнку з просьбай залічыць яго ў армію. 5 мая 1941 г. вызваны ў ваенкамат, залічаны курсантам Арлоўскага пяхотнага вучылішча.

У чэрвені 1941 г. курсантаў адправілі ў Беларусь на Слуцкі хімічны палігон. Вялікую Айчынную вайну Павел Арчакоў сустрэў на заходняй граніцы. 25 чэрвеня прыняў свой першы бой з захопнікамі на рацэ Ясельда. Восенню на пасадзе камандзіра ўзвода ў складзе 17-й асобнай курсанцкай стралковай брыгады абараняў Маскву ў раёне в. Крукава. Удзельнічаў у баях пад Сталінградам, на Украіне ў бітве за Дняпро, у баях за вызваленне Беларусі, у штурме Кёнігсберга і Берліна, вызваленні Прагі.

Аляксандр Антонавіч Антонаў нарадзіўся 23 кастрычніка 1915 г. у сяле Картаваўка (цяпер Сярэдні Бурлук Вялікабурлуцкага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. Восенню 1936 г. прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 г. служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.

Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.

23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён», адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск — сталіца Беларускай ССР.

Дзень вызвалення г. Пінска Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адзін з самых светлых дзён для жыхароў горада. 14 ліпеня 1944 г. войскі Савецкай арміі, змятаючы жорсткае супраціўленне фашыстаў, вызвалілі горад ад акупацыі.

Юрый Міхайлавіч Віннік нарадзіўся 10 мая 1923 года ў г. Армавір Кубана-Чарнаморскай вобласці (цяпер Краснадарскага краю) у сям’і служачага. Пасля заканчэння Армавірскай сярэдняй школы № 12 (па іншых звестках, № 4) у 1940 годзе паступіў у Краснадарскі інстытут харчовай прамысловасці.

Старонка 1 з 2